ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй Беларусі
ДАІ / abw.by
ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй Беларусі. Рашэнне прынятае пасля жудаснага ДТЗ пад Светлагорскам.
Позна ўвечары 10 кастрычніка маршрутка сутыкнулася спачатку з трактарам, а потым з пазадарожнікам. Загінулі 6 чалавек, каля дзесяці шпіталізаваныя.
Адзін са сведкаў сцвярджае, што кіроўца маршруткі не заўважыў трактар, які стаяў без уключаных агнёў і потым вылецеў на сустрэчную паласу.