"Дзень-два і пытанне вырашыцца". Аўтабрэнд Zubr спрабуе дамовіцца з Мінпрамам

Аўтамабіль Zubr

Аўтамабіль Zubr / zubr-auto.by

Брэнд Zubr 3 снежня абвясціў, што стварае ў Беларусі вытворчасць аўтамабіляў. Міністэрства прамысловасці ў той жа дзень назвала гэтую інфармацыю фэйкам

Дык быць ці не быць "Зубру" ў Беларусі? Еўрарадыё датэлефанавалася ў кол-цэнтр кампаніі і даведалася падрабязнасці.
 

"Пытанне будзе ўрэгуляванае

Пад выглядам патэнцыйнага пакупніка тэлефаную па нумары, які пазначаны на сайце, і пытаюся, ці сапраўды ў іх можна купіць машыну. Бо ў СМІ напісалі, што інфармацыя пра выхад на рынак новага аўтабрэнда не адпавядае рэчаіснасці. 

У адказ чую, што найбліжэйшым часам "пытанне будзе ўрэгуляванае". 

Не хвалюйцеся. Мы пакуль ніякіх папярэдніх замоў ні ў кога не бярэм. Гэтыартыкул [Заява Мінпрама ў дзяржаўных СМІ. — Еўрарадыё], вядома, выйшаў, мы таксама ў шоку. Але мяркую, што бліжэйшым часам — дзень-два, і пытанне вырашыцца.

 “День-два и вопрос решится”. Автомобили Zubr всё-таки будут в Беларуси?
Мадэль Zorka / zubr-auto.by
 “День-два и вопрос решится”. Автомобили Zubr всё-таки будут в Беларуси?
Цэны на Zubr / zubr-auto.by

Міністэрства прамысловасці афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя з'яўляецца недакладнай і не адпавядае рэчаіснасці, — напісалі ў Мінпраме.

У брэнда запрацаваў і свой афіцыйны сайт. Там дэманструюць пяць мадэляў аўтамабіляў. Цэны стартуюць ад 59 900 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.