Аўтамабільная чарга стаіць і на выезд з Беларусі ў Расію

Аўтамабільная чарга, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабільная чарга, ілюстрацыйнае фота / LRT

На выезд з Беларусі ў Расію таксама ўтварылася аўтамабільная чарга. Гэта заўважыў тэлеграм-канал беларускага транспартна-лагістычнага партала Infotrans Media Belarus.

У ім з'явілася троххвіліннае відэа, падчас якога аўтар едзе ўздоўж чаргі фур і легкавых аўтамабіляў. Як адзначае партал, стаяць у чарзе ім даводзіцца тры-пяць гадзін.

Чэргаў на ўезд з Расіі ў Беларусь няма. 

На "працяглы агляд" на беларуска-расійскай мяжы скардзяцца і карыстальнікі памежных чатаў. Людзі кажуць, што раней такога не было. Карыстальнікі заяўляюць, што ў Расію едзе шмат людзей.

Тыдзень таму Літва закрыла мяжу з Беларуссю да 30 лістапада. Трапіць з нашай краіны ў Еўрасаюз цяпер можна толькі праз адзіны памежны пункт на беларуска-польскай мяжы — у Брэсце, або ў аб'езд, у тым ліку і праз Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.