СК пацвердзіў, што знайшлі цела зніклай Яны Кастранковай
Яна Кастранкова / фота з яе акаўнту ў сацсетках
Следчыя правялі апазнанне загінулай дзяўчыны, цела якой знайшлі ў панядзелак у канале Сляпянскай сістэмы каля вуліцы Філімонава. Як заяўляюць у Следчым камітэце, пацвердзілася, што гэта зніклая 21-гадовая Яна Кастранкова.
Смерць не мае крымінальнага характару, цялесных пашкоджанняў на целе не выяўлена. Папярэдняй прычынай смерці ў следчым камітэце назвалі ўтапленне. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для выяўлення дакладнай прычыны смерці дзяўчыны.
Апошні раз дзяўчыну бачылі 30 снежня 2025 года. Пасля гэтага блізкія не ведалі пра яе месцазнаходжанне і звярнуліся ў міліцыю. Пасты пра знікненне Яны Кастранковай актыўна разыходзіліся па сацсетках.
Дзяўчына — дачка дырэктара буйнога агракомплексу.