"34 гады мама чакала сустрэчы з татам": памерла маці Кацярыны Ваданосавай
Кацярына Ваданосава з маці Нэлі / асабісты архіў
Памерла маці вядучай і спявачкі Кацярыны Ваданосавай.
"34 гады мая мама чакала сустрэчы з маім татам. Спадзяюся, яны ўжо разам. А я цяпер круглая сірата.
Мама памерла", — напісала Кацярына ў сваім фэйсбуку ўвечары 1 студзеня.
28 кастрычніка Нэлі Ваданосава выіграла суд у Варшаве: яе мусілі дэпартаваць з Польшчы, паколькі яна ўехала ў краіну па літоўскай візе і жыла з сям'ёй дачкі. Гэта лічыцца парушэннем Дублінскай дамовы — дакумента, які вызначае, якая краіна нясе адказнасць за прадастаўленне ўцякацтва, прытулку ці міжнароднай абароны.
23 снежня ў спадарыні Нэлі здарыўся цяжкі інсульт. Гэта адбылося на вачах у малалетняга сына Кацярыны. Дактары тыдзень змагаліся за жыццё жанчыны, якая знаходзілася ў Польшчы ў чаканні міжнароднай аховы. Праз бюракратычныя моманты аперацыя і ўтрыманне Нэлі ў лякарні могуць скласці дзясяткі тысяч злотых. Дапамагчы сям'і можна тут.