КДБ працягвае спрабаваць "апрацоўваць" мігрантаў

Мігрантам прапануюць "проста паразмаўляць"

Мігрантам прапануюць "проста паразмаўляць"

Беларускія спецслужбы працягваюць выходзіць на сувязь з дзясяткамі палітычных мігрантаў. Згодна з апытанкай Еўрарадыё, спецслужбы пісалі 12%, яшчэ 4% тэлефанавалі. Адмовіліся адказваць ажно 22%. Акрамя таго, пра такія паведамленні нам распавялі адразу некалькі актывістаў. 

Пісалі з КДБ і журналістам Еўрарадыё.

Як правіла, спецслужбы прапануюць мігрантам "проста размаўляць" і "дзяліцца меркаваннямі". Але часам даходзіць да патрабаванняў дзяліцца інфармацыяй, у тым ліку праз ціск на родных, што застаюцца ў Беларусі.

Што рабіць, калі вам піша КДБ? Еўрарадыё сабрала парады ад праваабаронцы і псіхолага.

Таксама нагадаем, што, калі вы ў Польшчы, вам варта паведаміць пра спробы спецслужбаў скантактавацца з вамі ў ABW (Agencja Bezpieczeństwa Wewnętrznego). Такую параду польская структура, адказная за дзяржбяспеку, дала ў адказ на запыт Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.