Што рабіць і не рабіць, калі вам напісалі з КДБ? Парады юрыста і псіхолага

Что делать когда пишут из КГБ

"Добры дзень, гэта з КДБ" / Euroradio/ChatGPT

“Добры дзень, вас турбуюць з Мінску, з праспекта Незалежнасці,17…”

А вам ужо пісалі з КДБ ці, хутчэй, нейкія незнаёмыя людзі з незнаёмых старонак у сацсетках з прапановамі супрацоўнічаць, пакаяцца і вярнуцца ў Беларусь ці з пагрозамі, што прыйдуць да вашых сваякоў? Сёння з такімі паведамленнямі можа сутыкнуцца амаль кожны чалавек, што не згодзен з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі.

Каб даведацца, як лепей рэагаваць на паведамленні і прапановы спецслужбістаў Лукашэнкі і не з’ехаць з глузду ад страха, Еўрарадыё паразмаўляла з юрысткай праваабарончага цэнтру “Вясна” Святланай Галаўнёвай,  а таксама з псіхалагіняй Ганнай Матуляк.

 

Лепшая рэакцыя — адсутнасць рэакцыі

Праваабаронцы кажуць, што практыка актыўна пісаць і спрабаваць звязвацца з беларусамі ў эміграцыі ў КДБ даволі свежая. Прынамсі, раней людзі так часта пра гэта не распавядалі.

Што рабіць і не рабіць, калі вам напісалі з КДБ? Парады юрыста і псіхолага
Святлана Галаўнёва / spring96.org
Што рабіць і не рабіць, калі вам напісалі з КДБ? Парады юрыста і псіхолага
Ганна Матуляк / malanka.media

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.