— Скажам так: калі будзе рашэнне, тады пытанні і з'явяцца. Як раз вырашэнне такога роду пытанняў ідзе ў комплексе — гэта не проста так прызналі і прызналі. Прапрацоўваюцца магчымыя наступствы, у тым ліку, як быць з выпускнікамі і да таго падобнае. Аказваўся ўплыў ці не, і гэтак далей... таму гэта ўсё вырашаецца ў комплексе, і пра гэта рашэнне натуральна будзе даведзена да ўсіх зацікаўленых.
— Хацелася б даведацца, як будзе. Можа, час з краіны з'язджаць, бо да ўсіх выпускнікоў прыходзіць пачнуць?
— Калі вы лічыце, што гэта не ваша краіна — калі ласка, едзьце.
— Не, гэта мая краіна.
— Тады заставайцеся. Вельмі дзіўна вы кажаце.
— Таму што ўсё гэта дзіўна і страшна. Я вучылася ў ЕГУ на культуролага, мяне ніхто не вербаваў і нічому дрэннаму не вучыў.
— Калі чалавек не здзяйсняў нічога супрацьпраўнага, натуральна, ён не будзе несці адказнасць, а калі здзейсніў — рана ці позна адкажа за сваё дзеянне альбо бяздзейнасць. Вось і ўсё. А з нагоды з'язджаць ці не з'язджаць, кожны прымае рашэнне сам.
— Дык калі ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй, а ў мяне дыплом гэтага ўніверсітэта, атрымліваецца, я скончыла экстрэмісцкую арганізацыю?
— Яшчэ раз. Калі рашэнне прымаецца, яно не аднабокае, а комплекснае. Перавяду гэтае пытанне на больш агульнапрыняты, просты ўзровень. Дапусцім, які-небудзь аўтаканцэрн выпускае мадэльны шэраг. Выпускае, выпускае. Год, два... А потым высвятляецца, што ў аўтамабіля нейкі дэфект. Натуральна, гэтыя аўтамабілі адклікаюцца, вырабляецца нейкая дапрацоўка і гэтак далей. Калі будзе прынята нейкае рашэнне, будзе нешта ўстаноўлена — тады і трэба глядзець. І будуць глядзець адпаведныя органы і арганізацыі.
— А калі я захачу памяняць працу? Працадаўцы будуць бачыць дыплом "экстрэмісцкага" ЕГУ і будуць баяцца мяне браць. І нас такіх, думаю, шмат.
— Усё разглядаецца канкрэтна: парушыў чалавек нешта ці не.
— Дык а як вы гэта ўсё правяраць збіраецеся? Пры прыёме на працу?
— Пакуль няма рашэння, нельга казаць пра нешта канкрэтнае. Я даўно маю зносіны з людзьмі і зразумеў для сябе: чым больш стараешся чалавеку нешта растлумачыць, тым больш ён не разумее.