Беларускае КДБ завяло новы профіль у ФБ для кантактаў з палітэмігрантамі

Фота з профіля "Валерыя Пятровіча"

Фота з профіля "Валерыя Пятровіча"

У кадэбістаў з'явіўся новы профіль, з якога яны пішуць беларускім палітэмігрантам у Фэйсбуку.

"Валерый Пятровіч" быццам бы нарадзіўся 20 красавіка 1984 года, а на аватарцы ў яго — яркая стокавая карцінка з мужчынам, які трымае за спінай букет.

У вас з "Валерыем Пятровічам" могуць нават знайсціся агульныя сябры. Гэта тлумачыцца вельмі проста: каб Фэйсбук залічыў каго-небудзь у агульныя фрэнды, іншаму профілю дастаткова дадаць у сябры каго-небудзь з вашых знаёмых. І не абавязкова, каб той адказваў на запрашэнне.

Раней стала вядома, што супрацоўнікі КДБ пішуць з акаўнту Maria Pulkowskay. Нядаўна з гэтага акаўнту спрабавалі звязацца з журналістам Сяргеем Падсасонным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.