Что трэба абавязкова рабіць, калі вам у Польшчу пішуць з КДБ Беларусі?
Камітэт дзяржбяспекі Беларусі
Вы жывяце ў Польшчы, і тут вам пішуць з Камітэта дзяржбяспекі Беларусі. Што трэба рабіць?
Пра гэта Еўрарадыё запыталася ў супрацоўнікаў Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW).
— Калі з вамі выходзяць на кантакт з беларускага КДБ — вам абавязкова трэба пра гэта паведамляць ABW, нават калі вы баіцеся паведамляць пра гэта публічна, — адказваюць у ABW.
Нагадаем, што юрысты рэкамендуюць не адказваць на паведамленні прадстаўнікоў спецслужбаў. Калі вам прапанавалі супрацоўнічаць, па магчымасці распавядзіце пра гэта публічна ці папярэдзьце бліжэйшае аттачэнне.
— Блакуйце, адпраўляйце ў спам, не паказвайце, што вы неяк рэагуеце, — раіць юрыстка Святлана Галаўнёва. — Мэта кэдэбэшнікаў — запужаць вас. Паказаць тое, што пагрозы здзяйсняюцца, можа быць наступным крокам. І калі вы ўваходзіце ў гэтую камунікацыю, супрацоўнікі могуць супраўды даказаць, што яны не проста вам пагражаюць на словах, але і прыйсці да сваякоў ці патэлефанаваць ім.
Падрабязней пра тое, як рэагаваць на паведамленні сілавікоў і не звяртаць увагу на іх маніпуляцыі, чытайце тут.