Памёр заснавальнік газеты "Белорусы и рынок" Вячаслаў Хадасоўскі

Вячаслаў Хадасоўскі

Вячаслаў Хадасоўскі / фота з Фэйсбук-акаўнту Марыны Куліковай

Ва ўзросце 78 гадоў памёр заснавальнік і шматгадовы галоўны рэдактар выдання "Белорусы и рынок" Вячаслаў Хадасоўскі. Пра яго смерць паведамілі ў сацсетках родныя.

Напрыканцы 1990 года Хадасоўскі заснаваў першае беларускае эканамічнае выданне — газету "Белорусский рынок" (пазней назву выдання давялося змяніць). Да 2015 года ён быў галоўным рэдактарам выдання.

У апошнія гады Хадасоўскі змагаўся з цяжкай хваробай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.