У Мінску на фінішы перабудова гатэля ў ЖК, які будавалі да ЧС-2014 па хакеі

Паводле пашпарта аб’екту, дом здадуць у пачатку 2026 года, але пакуль не паспяваюць у тэрміны

Паводле пашпарта аб’екту, дом здадуць у пачатку 2026 года, але пакуль не паспяваюць у тэрміны / СанБридж

15 гадоў таму на беразе Камсамольскага возера ў Мінску пачалося будаўніцтва гасцінічнага комплексу Hyatt, які планавалася адкрыць да чэмпіянату свету па хакеі. Але ў тэрміны не ўклаліся. Будынак доўгі час пуставаў, пераходзіў з рук у рукі, і ў выніку было вырашана ператварыць “пустку” у элітны жылы дом — "Клубны дом на беразе возера".

Першапачаткова аб’ект будавала кампанія "Сыравінныя рэсурсы", якая абяцала здаць яго ў 2014 годзе, аднак забудоўшчык апынуўся ў працэдуры банкруцтва.

Будынак гатэля, гатовы прыкладна на 70%, набыла кампанія "СанБрыдж", якой кіруе БелВЭБ Капітал. Яна і перабудоўвае недабудову ў элітнае жыллё. У пашпарце аб’екта пазначана, што будаўніцтва плануюць завяршыць у лютым 2026 года. 

Журналісты realt.by наведалі аб’ект і паглядзелі, як ідзе перабудова былога гатэля ў жылы дом.

В Минске завершается переделка отеля под ЖК, который строили к ЧМ-2014 по хоккею

Што гэта будзе?

Згодна з рэкламным буклетам ЖК "Клубны дом каля возера", комплекс будзе ўключаць восем паверхаў, 156 кватэр і падземную паркоўку. Плошча кватэр складзе ад 60 да 250 квадратных метраў. Забудоўшчык абяцае сіці-хаўсы з уласным выхадам у ўнутраны двор і пентхаўсы з прасторнымі тэрасамі.

У комплексе з’явяцца рэстаран, SPA, басейн з панарамным шкленнем, спартыўная зала, каворкінг, дзіцячы пакой і прамы выхад на набярэжную возера.

В Минске завершается переделка отеля под ЖК, который строили к ЧМ-2014 по хоккею
В Минске завершается переделка отеля под ЖК, который строили к ЧМ-2014 по хоккею
В Минске завершается переделка отеля под ЖК, который строили к ЧМ-2014 по хоккею

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.