Кватэру Герасімені паўторна выставілі на аўкцыён — са зніжкай амаль на 200 тысяч

Кватэра, у якой была прапісаная Аляксандра Герасіменя

Кватэра, у якой была прапісаная Аляксандра Герасіменя / e-auction.by

На аўкцыён паўторна выставілі кватэру ў Мінску, у якой была прапісаная плыўчыха Аляксандра Герасіменя. Абвестка з'явілася на сайце "БелЮрЗабеспячэння".

Чатырохпакаёвая кватэра размяшчаецца на вуліцы Філімонава. Яе агульная плошча складае 120,5 кв. м. У кватэры зарэгістраваныя тры чалавекі, у тым ліку адзін непаўналетні.

Першапачатковы кошт лота — 753 600 рублёў. Мінулым разам кватэру спрабавалі прадаць за 942 тысячы рублёў, але ахвочых не знайшлося.

Таргі прызначылі на 16 кастрычніка.

Раней плыўчыха расказвала, што была прапісаная ў гэтым жыллё, але яно ёй не належыць.

У 2020-м Аляксандра Герасіменя падпісала ліст спартоўцаў за свабодныя выбары і супраць гвалту сілавікоў, удзельнічала ў пратэстах. Пасля гэтага яна была вымушаная пакінуць Беларусь.

У снежні 2022-га Мінскі гарадскі суд прызнаў трохразовую медалістку Алімпійскіх гульняў Аляксандру Герасіменю і спартыўнага функцыянера Аляксандра Апейкіна вінаватымі ў закліках да санкцый і прысудзі ім па 12 гадоў калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.