У мінскі клуб прыйшлі АМАП, падаткавікі і ўпраўленне наркакантролю

Клуб, у які прыйшла праверка / @imnsrb_minsk
У адзін з начных клубаў Мінска з праверкай прыйшлі падаткавікі. Падрабязнасці візіту паведамілі ва ўпраўленні аператыўных мерапрыемстваў сталічнай інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.
Праверка адбылася ў ноч з пятніцы на суботу на мінулым тыдні. Уваход для мужчын у гэтую ўстанову платны — 30 рублёў. Тым не менш многіх наведнікаў прапускалі бясплатна.
"Гэтым разам мы правяралі сталічны начны "братні клуб". Гэта такі фармат, дзе допуск наведвальнікаў ажыццяўляецца ў стылі "Прывітанне, брат — заходзь, калі ласка, брат" з элементамі фэйскантролю", — расказалі падаткавікі.
Пазней выявілася, што за ўваход заплацілі толькі сем наведвальнікаў, а 18 чалавек прайшлі "па-брацку". З саміх кантралёраў, якія прыйшлі "пад прыкрыццём", плату на ўваходзе ўзялі.
Потым у бары клуба бармэн прадаў кантралёрам бутэльку алкагольнага напою за 240 рублёў — "таксама з парушэннем парадку прыёму наяўных", канстатавалі падаткавікі.
Разам з падаткавікамі клуб наведалі наляцелі супрацоўнікі фінансавай міліцыі, АМАПу, а таксама ўпраўленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, а таксама па грамадзянстве і міграцыі. У падатковай заяўляюць, што парушэнняў было выяўлена вельмі шмат, таму іншых падрабязнасцяў праверкі пакуль не будзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.