Замежнікі не будуць спрыяць тэхналагічнай незалежнасці Беларусі — меркаванне

Завод "БЕЛДЖИ"

Меркаванне генеральнага дырэктара "БЕЛДЖЫ" / "БЕЛДЖИ"

Генеральны дырэктар "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі выказаў сумневы, што замежныя партнёры будуць садзейнічаць тэхналагічнай незалежнасці Беларусі. Таксама ён распавёў, як бачыць развіццё легкавога аўтамабілебудавання ў краіне. Яго думкі запісаў карэспандэнт ibMedia.

— Вядома, яны [замежныя кампаніі. — Еўрарадыё] будуць пакідаць сабе ноу-хау, якія дасталіся ім вельмі цяжка, — адзначае кіраўнік "БЕЛДЖЫ". — Нам, каб развіваць легкавое аўтамабілебудаванне, неабходна пачынаць з адукацыі, навукі, фарміраваць уласныя дызайн-цэнтры, якія змогуць на базе дзеючых мадэляў распрацоўваць уласны прадукт. Без гэтага немагчыма заняць дастойнае месца, асабліва на знешнім рынку.

На думку топ-менеджара, каб заставацца канкурэнтаздольнымі, неабходна ўкараняць новыя эфектыўныя метады падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў:

— Калі нам на канвееры патрэбна 120 чалавек, то ў Кітаі з падобнай задачай справяцца 90. На знешніх рынках, дзе мы сустракаемся з кітайскімі вытворцамі і павінны змагацца за ніжэйшы сабекошт, такія моманты маюць вялікае значэнне.

Беларуска-кітайскі завод «БЕЛДЖЫ», які выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркамі Belgee і Geely, з 2018 года сабраў каля 300 000 аўто, з якіх амаль 100 000 былі прададзены ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.