У Баранавічах кітайцы запусцілі завод па вытворчасці халадзільнікаў

Холодильник "Мидеа"

Аб’ём выпуску — да 850 000 халадзільнікаў у год / Midea

У індустрыяльным парку ў Баранавічах кітайскі тэхналагічны гігант Midea запусціў вытворчасць халадзільнікаў. Ужо выраблена пробная партыя ў 2 000 штук. За год такое прадпрыемства плануе выпускаць 850 000 халадзільнікаў. Пра гэта распавёў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, пробная партыя прызначана для рынкаў Казахстана і Расіі. Прамыя інвестыцыі склалі 28,8 млн долараў. Рэалізацыя праекта заняла рэкордна кароткія тэрміны — сем месяцаў. Вытворчасць займае 60 тысяч квадратных метраў.

Як адзначыў Пархомчык, “прадпрыемства прадугледжвае маштабную лакалізацыю ўсіх кампанентаў. Усё, што неабходна для вытворчасці халадзільнікаў, павінна вырабляцца на пляцоўцы ў Баранавічах”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.