Раскрытая ірана-беларуская тайная сетка паставак зброі паўстанцам-хусітам
У схеме паставак удзельнічае беларуская транспартная кампанія Rada Airlines / Rada
Раскрытая таемная сетка гандлю зброяй з удзелам іранскіх і беларускіх аператыўнікаў, якая падтрымлівае паўстанцкі рух хусітаў у Емене. Пра гэта паведамляе yemenonline.info.
Як сцвярджае канал арабісткі і эксперткі па Блізкім Усходзе Дзіны Ліснянскай, Іран актывізаваў пастаўкі ўзбраення хусітам, выкарыстоўваючы самалёты беларускай транспартнай кампаніі Rada Airlines. Яна дастаўляла груз з Тэгерана ў неўстаноўленыя лакацыі ў раёне Чырвонага мора (Самалі, Эрытрэя, Судан). Ужо адтуль малымі суднамі частка грузу перакідваецца ў кантраляваныя хусітамі раёны Емену.
Паводле yemenonline.info, сетка займалася схаванай перадачай зброі і вайсковых тэхналогій у рэгіёны ў парушэнне міжнародных эмбарга на пастаўкі ўзбраення. Аперацыя ўключала падробку транспартных дакументаў. Транспартыроўка грузаў двайнога прызначэння адбывалася па ўскосных маршрутах праз трэція краіны, каб схаваць паходжанне і канчатковае прызначэнне паставак.
Лічыцца, што беларускія структуры забяспечвалі лагістычную падтрымку і пастаўку кампанентаў, тады як іранскія аператыўнікі каардынавалі перавалку па марскіх і сухапутных маршрутах ад Персідскага заліва да Чырвонага мора.
Эксперты ў пытаннях бяспекі папярэджваюць, што ўцягнутасць Беларусі дадае новае вымярэнне ў геапалітычную дынаміку канфлікту ў Емене, патэнцыйна пашыраючы межы міжнароднай адказнасці.
Мяркуемая сувязь з Беларуссю азначае рэдкі выпадак удзелу Усходняй Еўропы ў ваеннай лагістыцы канфлікту.
Што гэта за кампанія Rada Airlines
Rada Airlines — гэта прыватная беларуская авіякампанія, заснаваная ў 2015 годзе. Яна выконвае міжнародныя грузавыя чартарныя рэйсы. У парку — два самалёты Іл-62М (Cargo).
Яны могуць быць абсталяваныя для навалачнай або паддоннай загрузкі і здольныя перавозіць любыя віды грузаў, у тым ліку:
генеральныя грузы;
тэхнічнае і інжынернае абсталяванне;
небяспечныя грузы ўсіх класаў.