40-гадовага беларуса — гандляра зброяй затрымалі ў Варшаве

Затрыманы ў Варшаве беларус

Затрыманы ў Варшаве беларус / Паліцыя Варшавы

У Варшаве затрымалі 40-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведамляе камендатура паліцыі польскай сталіцы. Еўрапейскі ордар на яго арышт выдадзены ў французскім Марселі.

Паведамляецца, што затрыманы мужчына звязаны са злачыннай супольнасцю, якая займаецца незаконным абаротам наркотыкаў, агнястрэльнай зброі і адмываннем грошай. У прэс-рэлізе паліцыянты называюць яго гандляром зброяй.

Затрыманне адбылося ў чацвер на мінулым тыдні ў элітных апартаментах у цэнтры Варшавы. У аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення.

Разам з грамадзянінам Беларусі былі затрыманыя трое грамадзян Украіны, якія дапамагалі яму хавацца ад правасуддзя.

Чакаецца, што затрыманага беларуса вышлюць у Францыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.