Ізраіль нанёс удары па сталіцы Емена
Удары па Сане
Армія Ізраіля нанесла 24 жніўня ўдары па сталіцы Емена Сане. Гэта таксама самы буйны горад краіны, ён кантралюецца іранскімі проксі — хусітамі.
Выбухі былі бачныя з розных частак горада, але пра вынікі ўдару пакуль дакладнай інфармацыі няма. Паведамляецца, што адной з цэляў быў таксама прэзідэнцкі палац.
Таксама ёсць інфармацыя, што ўдары маглі быць нанесены па нафтавай базе.