Ізраільская авіякампанія адкрывае рэйсы ў Мінск

Самалёт кампаніі "Аркія"

Самалёт кампаніі "Аркія" / Shutterstock

Прамыя рэйсы ў Мінск адкрывае ізраільская авіякампанія "Аркія". Яна ўжо абвясціла продаж квіткоў, паведамляе newsru.co.il.

Рэйсы будуць адбывацца двойчы на тыдзень — па панядзелках і пятніцах. Старт прызначаны на 2 лютага. Цяпер квіткі прадаюцца толькі на люты-сакавік. Каштуюць яны ад 240 долараў у адным кірунку.

Ці будзе маршрут дзейнічаць у вяснова-летні сезон, пакуль няясна.

Авіярэйсы з Мінска ў Ізраіль былі перапыненыя ўвесну 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.