Кіраўніком ізраільскай разведкі прызначаны выхадзец з Беларусі

Раман Гофман

Раман Гофман / stmegi.com

Рэпатрыянт з Беларусі стане на чале ізраільскай разведкі. Новым кіраўніком легендарнага "Масада" прызначаны ўраджэнец Мазыра, генерал-маёр Раман Гофман.

49-гадовы Гофман займае цяпер пасаду вайсковага дарадцы прэм'ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нетаньяху. Кіраўнік урада кажа, што генерал прадэманстраваў "крэатыўнасць, ініцыятыўнасць, хітрасць, глыбокае веданне саперніка, абсалютную абачлівасць і скрытнасць".

Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры ў 1976 годзе. У 1990-м разам з сям'ёй эміграваў у Ізраіль. У 1997 годзе пасля афіцэрскіх курсаў пачаў вайсковую кар'еру і неўзабаве стаў займаць кіроўныя пазіцыі ў Арміі абароны Ізраілю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.