Адно з целаў, які ХАМАС перадаў Ізраілю, не належыць ніводнаму з палонных

Машына "Чырвонага крыжа" / Reuters
Адно з целаў, якое ХАМАС перадаў Ізраілю, не належыць ніводнаму з закладнікаў, захопленых 7 кастрычніка 2023 года. Пра гэта паведамілі ў ізраільскім войску. Чые гэта парэшткі — на гэты момант невядома.
Паводле дамовы з Ізраілем ХАМАС мусіць вярнуць усіх жывых ізраільскіх закладнікаў і ўсе целы тых, хто не перажыў палон.
У панядзелак, 13 кастрычніка, 20 чалавек вярнуліся дадому з палону ХАМАС. У панядзелак з Газы павінны былі вярнуць целы яшчэ 28 чалавек, якія загінулі ў палоне. Але за два дні ХАМАС перадаў толькі сем целаў.
Ізраіль пагражае абмежаваць дапамогу ў Сектары Газа і адкласці адкрыццё кантрольна-прапускнога пункта Рафах, калі целы ўсіх закладнікаў не будуць перададзеныя, піша BBC. Гэты кантрольна-прапускны пункт знаходзіцца на мяжы паміж Сектарам Газа і Егіптам і з’яўляецца самай паўднёвай кропкай выезду з палестынскай тэрыторыі. На мяжы з Сектарам Газа ёсць толькі два іншых пункты перасячэння мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.