Памерла ікона еўрапейскага кінематографа Брыжыт Бардо
Ёй быў 91 год / AP
Памерла французская актрыса Брыжыт Бардо, паведамляецца ў заяве яе фонду.
Бардо выконвала ролі ў фільмах такіх вядомых рэжысёраў як Жан-Люк Гадар, Луі Маль і Серж Бургіньён. Яна вырашыла скончыць кінакар'еру ў 1973 годзе, пасля актыўна ўдзельнічала ў руху за правы жывёл, пісала кнігі і запісвала музыку.
У 1950-1960 гады яе называлі адной з секс-сімвалаў, разам з Мэрылін Манро, Сафі Ларэн і Джэйн Фондай.