Памёр актор Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка фільма Mortal Combat
Кадр з фільма Mortal Combat / Threshold Entertainment
Амерыканскі актор японскага паходжання Кэры-Хіраюкі Тагaва памёр ва ўзросце 75 гадоў.
Як паведамілі журналістам яго блізкія, Тагава памёр у Санта-Барбары, штат Каліфорнія, у атачэнні сваіх дзяцей. Прычынай смерці сталі ўскладненні, выкліканыя інсультам.
Тагaва стаў найбольш вядомым па ролі мага Шан Цуна ў фільмах Mortal Combat, заснаваных на аднайменнай відэагульні. Таксама ён здымаўся ў фільмах "Апошні імператар", "Мемуары гейшы", "Ліцэнзія на забойства", "Пёрл-Харбар", "Планета малпаў", "47 ронінаў". Апошняй буйной яго работай стала роля ў серыяле "Чалавек у высокім замку".