"Зброя маўчыць": Трамп выступіў у ізраільскім парламенце

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Ken Cedeno / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў надзею, што з заканчэннем вайны паміж Ізраілем і Газай наступіць "залаты век" для ўсяго рэгіёну. Выступаючы ў ізраільскім парламенце, ён падзякаваў арабскім краінам, якія дапамаглі ў перамовах па дасягненню перамір'я, піша ВВС.

Сёння дваццаць закладнікаў былі перададзеныя Хамасам Ізраілю, таксама на радзіму былі вернутыя целы яшчэ 28 ізраільцян, якія не перажылі палон. У абмен на вяртанне сваіх грамадзян з палону Ізраіль вызваліць 250 палестынскіх зняволеных, якія адбываюць пажыццёвае зняволенне ў турмах Ізраіля, і яшчэ больш за 1700 затрыманых з Газы.

"Пасля двух пакутлівых гадоў цемры і палону 20 адважных закладнікаў вяртаюцца ў абдымкі сваіх сем'яў. Яшчэ дваццаць восем чалавек нарэшце вяртаюцца дадому, каб здабыць вечны спакой на гэтай святой зямлі", — сказаў Трамп, выступаючы ў ізраільскім парламенце.

7 кастрычніка баевікі ХАМАС уварваліся на тэрыторыю Ізраіля. Яны забілі каля 1500 чалавек, а каля 200 захапілі ў палон. Праз некалькі дзён Армія Ізраіля пачала аперацыю ў сектары Газа. Яна працягвалася два гады.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху выказаў меркаванне, што кіраўніцтва Трампа дапаможа Ізраілю нармалізаваць адносіны з вялікай колькасцю арабскіх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.