ХАМАС перадаў усіх жывыя закладнікаў. Наперадзе самы драматычны этап перамір’я

Плошча закладнікаў у Тэль-Авіве, Ізраіль / Chris McGrath/Getty Images
ЦАХАЛ сустрэў другую групу ізраільскіх закладнікаў, вызваленых з палону ХАМАС, піша BBC. Першая група з 7 чалавек вярнулася ў Ізраіль сёння раніцай.
Ізраільцянін Ротэм Купер знаходзіцца на ваеннай базе на поўдні Ізраіля і чакае вяртання цела свайго бацькі, які не перажыў палон. Паводле яго слоў, усе, хто быў на базе, адчулі палёгку, убачыўшы першых сем вызваленых.
"Мы вельмі хочам убачыць астатніх, — кажа ён. — А потым наступае значна больш складаная фаза — дабрацца да тых, каго ўжо няма ў жывых. Гэта душаспусташальна".
Целы 28 загінуўшых ізраільскіх закладнікаў да гэтага часу застаюцца на тэрыторыі Сектара Газа.
У абмен на вяртанне сваіх грамадзян з палону Ізраіль вызваліць 250 палестынскіх зняволеных, якія адбываюць пажыццёвае пакаранне ў турмах Ізраіля, і яшчэ больш за 1700 затрыманых з Газы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падкрэслівае сваю ролю ў гэтай дамоўленасці. Сёння ён выступіць перад ізраільскім парламентам. Ён стане чацвёртым прэзідэнтам ЗША, які зробіць гэта з моманту стварэння парламента ў 1949 годзе.
7 кастрычніка баевікі ХАМАС ўварваліся на тэрыторыю Ізраіля. Яны забілі каля 1500 чалавек, а каля 200 захапілі ў палон. Праз некалькі дзён армія Ізраіля пачала аперацыю ў Сектары Газа. Яна працягвалася два гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.