Сем закладнікаў ужо вярнуліся з Газы ў Ізраіль

Ізраіль і ХАМАС падпісалі мірнае пагадненне, фота ілюстрацыйнае

Ізраіль і ХАМАС падпісалі мірнае пагадненне, фота ілюстрацыйнае / TASR/AP/Oded Balilty

ХАМАС пачаў вызваляць ізраільскіх закладнікаў, першыя 7 чалавек ужо перададзеныя Чырвонаму крыжу.

У павеламленні ізраільскіх ваенных гаворыцца, што вызваленыя ўжо перасяклі мяжу Ізраіля і цяпер накіроўваюцца ў пункт прыёму на поўдні краіны. Там яны ўз'яднаюцца са сваімі сем'ямі.

Наступная група мусіць быць вызваленая ў 10:00 па мясцовым часе, які супадае з мінскім. Чакаецца, што ўсяго сёння выйдуць на волю 20 закладнікаў — апошнія, хто застаўся ў жывых пасля двух гадоў палону ў Сектары Газа.

У адказ Ізраіль выпускае 1966 палестынскіх зняволеных. Як паведамяецца, усе яны ўжо знаходзяцца ў аўтобусах на тэрыторыі ізраільскіх турмаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.