ХАМАС і Ізраіль абмяняліся ўдарамі ў Сектары Газа: перамір'е пад пагрозай
Наступствы ўдара па Сектары Газа / GETTY IMAGES
Ізраільскія вайскоўцы абвінавацілі ХАМАС у нападзе ў Сектары Газа. І паведамілі пра ўдары ў адказ. Перамір'е, дасягнутае пры пасярэдніцтве ЗША, пад пагрозай.
Паводле газеты Times of Israel, палестынскія баевікі абстралялі ізраільскіх салдат у тунэлі ў горадзе Рафах на поўдні сектара Газа. Гэта прымусіла Армію абароны Ізраіля нанесці авіяўдары ў гэтым раёне.
Тэрарысты адмаўляюць, што парушылі рэжым спынення агню.