Ізраільскія палонныя вернуцца да родных у панядзелак

Флаг Ізраіля / flag.by
Ізраільскія палонныя вернуцца да родных у панядзелак. Спярша пра гэта заявіў Дональд Трамп, потым пацвердзіў прадстаўнік групоўкі ХАМАС.
Часовае перамір'е ў Сектары Газа пачалося ў пятніцу пасля таго як урад Ізраіля і ХАМАС дамовіліся па першых пунктах мірнага пагаднення. Ізраільская армія пачала адводзіць вайскоўцаў і дазволіла палесцінцам вернуцца на поўнач Газы.
Аднак калі закладнікі не будуць вызваленыя пасля 72 гадзін — гэта азначае зрыў дамовы.
У адказ на вызваленне закладнікаў Ізраіль абяцаў вызваліць з-за кратаў 250 палесцінскіх зняволеных, якія адбываюць пажыццёвае зняволенне, і каля 1700 чалавек, затрыманых у Газе з 7 кастрычніка 2023 года, уключаючы ўсіх затрыманых жанчын і дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.