Беларусь можа аснасціць "Паланэзы" ядзернымі боегалоўкамі

РСЗА "Паланез" / Mil.ru
Беларусь вывучае магчымасць аснасціць ракетныя сістэмы залпавага агню "Паланэз" ядзернымі боегалоўкамі, сказаў старшыня Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч.
Паводле слоў Вольфовіча, дальнасць палёту ракеты, выпушчанай "Паланэзам", — 300 кіламетраў.
"Пытанні ўжо ставяцца аб аснашчэнні гэтых ракет ядзернымі боегалоўкамі", — цытуе старшыню Савбеза БелТА.
На гэтым тыдні Беларусь заявіла пра намер паглыбіць двухбаковыя адносіны з Іранам, у тым ліку ў ваеннай сферы. Таксама былі агучаны планы аб супрацоўніцтве з Кітаем у сферы распрацоўкі ўзбраення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.