У Беларусі заблакавалі папулярную інтэрнет-бібліятэку "Флібуста"

Анлайн-бібліятэка "Флібуста" / Shutterstock/FOTODOM
Папулярную інтэрнэт-бібліятэку "Флібуста" заблакавалі ў Беларусі.
Калі заходзіць на сайт з тэрыторыі Беларусі, карыстальнік пабачыць "заглушку" з паведамленнем пра блакаванне на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі. Пры гэтым люстэркі сайта адкрываюцца ў Беларусі без праблем.
"Флібуста" — бясплатная некамерцыйная анлайн-бібліятэка. На сайце можна бясплатна чытаць, спампоўваць ці атрымліваць на электронную пошту большасць кніг, якія ёсць у бібліятэцы. Пры гэтым доступ да кніг спыняецца, калі праваўладальнікі забараняюць распаўсюд.
У Расіі доступ да "Флібусты" быў заблакаваны ў чэрвені 2015 года. Падставай стала судовае рашэнне выдавецтва "Эксмо" з нагоды кніг Рэя Брэдберы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.