Замест Google? "Белтэлекам" запусціў свой "Воблачны офіс" для кліентаў

"Белтэлекам" / pniva.by
"Белтэлекам" прапанаваў новую паслугу для карпаратыўных кліентаў. Гаворка ідзе пра "Воблачны офіс". Яго рэкламуюць як набор офісных інструментаў, сховішча дадзеных і зручныя сродкі камунікацыі ў адной віртуальнай прасторы.
Кліенты атрымліваюць 100 ГБ месца на воблачным дыску, магчымасць сумеснага рэдагавання дакументаў Word, WPS, Excel і PowerPoint. Сярод іншых прапаноў — мэсенджар з падтрымкай аўдыё-, відэасувязі і чата, каляндар і асобны паштовы кліент.
Фактычна гэта канкурэнт аналагічных сэрвісаў ад Google і Microsoft. Але з адной асаблівасцю — за ўсе вашы карпаратыўныя дакументы будзе адказваць дзяржаўнае прадпрыемства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.