Рэжым Лукашэнкі адабраў дамен у Еўрарадыё

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Рэжым Лукашэнкі адабраў дамен у Еўрарадыё. Нават нягледзячы на тое, што рэгістравалі мы яго не ў Беларусі.
Адно з нашых "люстэрак" — euroradio.by — перастала працаваць на мінулым тыдні. З нашага боку нічога не змянялася, сам дамен быў аплачаны. Як высветлілася, яго ў нас папросту забралі.
Згодна з данымі WHOIS, гэты сайт цяпер належыць беларускай арганізацыі "Адкрыты кантакт", якая займаецца рэгістрацыяй даменаў. Дамен дагэтуль аплачаны, таму ўскосна можна сказаць, што мы як "экстрэмісцкае фармаванне" фінансуем дзяржарганізацыі.
Аўстралійская Europe Registry, праз якую Еўрарадыё шмат гадоў таму рэгістравала гэтае люстэрка, не палічыла важным папярэдзіць пра змены. Ці хаця б адказаць нам на нейкія пытанні цягам тыдня.
Напрыканцы 2023-га і на пачатку 2024-га афіцыйны Мінск пазбавіў сайтаў у зоне .by шэраг незалежных медыя і ініцыятыў. Але тады рукі ААЦ дацягнуліся толькі да тых, што былі зарэгістраваныя ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.