У самым высокім будынку Мінска могуць быць праблемы з мабільнай сувяззю

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Праблемы з мабільнай сувяззю могуць быць у самым высокім будынку Мінска. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення электрасувязі і рэгулявання радыёчастотнага спектру Мінсувязі Дзмітрый Корзун. Гаворка ідзе пра дом, які будуецца ў квартале "Мінск Свет".

"Мы, як і прысутныя спецыялісты, разумеем, што на верхніх паверхах дома не будзе сотавай сувязі, калі не прыняць меры загадзя. Базавыя станцыі вакол даюць такія сумарныя перашкоды, якія не дазваляюць з зямлі прабіць узровень шуму і забяспечыць там сувязь. Наколькі разумею, сёння прапаноў з боку заказчыка няма, і гэта можа прывесці да таго, што, калі аб'ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю, уладальнік будынка, арандатары і жыхары сутыкнуцца з адсутнасцю сувязі і будуць пісаць звароты", — перадае sb.by словы спецыяліста.

Паводле Корзуна, указ №301 "Аб будаўніцтве аб'ектаў сотавай сувязі" прадугледжвае, што заказчыкі будаўніцтва павінны яшчэ на этапе праектавання ісці да мабільных аператараў, каб забяспечыць ўстаноўку абсталявання да здачы аб'екта ў эксплуатацыю. Аднак на цяперашні момант у будаўнічых нормах і правілах, зацверджаных Мінархітэктуры, не патрабуецца ствараць інфраструктуру для мабільнай сувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.