У Мінскім раёне закрыюць адзіны смеццевы палігон. Куды павязуць адпады?

Закрыццё плануецца ў 2026 годзе

Закрыццё плануецца ў 2026 годзе / pristalica.by

Побач з Заслаўем у 2026 годзе закрыюць смеццевы палігон, якому ўжо больш за 30 гадоў. Паводле слоў дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства “Мінрайцепласетка” Аляксандра Бакераўскага, палігон вычарпаў свае магутнасці і даўно перапоўнены.

Пасля закрыцця прадпрыемства прыступіць да працэсу рэкультывацыі. Так называюць комплекс работ па аднаўленні і абароне тэрыторыі. Гэты працэс, паводле ацэнак, зойме каля двух гадоў.

Пры гэтым новы палігон у Мінскім раёне будаваць не плануюць. А адходы з Мінскага раёна будуць накіроўваць на палігон “Трасцянецкі” і на размешчаны побач смеццеперапрацоўчы завод.

Там адходы будуць сарціраваць і перапрацоўваць. Магутнасць завода складае да 650 тысяч тон у год.

Навукоўцы раней выказвалі сумневы ў яго экалагічнасці і бяспецы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.