Другі энергаблок БелАЭС уключаны ў электрасеткі
Беларуская АЭС
Другі энергаблок БелАЭС уключаны ў электрасеткі. Ён прастойваў з 16 ліпеня, калі на ім спрацавала сігналізацыя.
У Мінэнерга паведамляюць, што на блоку правялі "тэхналагічныя аперацыі па аднаўленні працы сістэмы ахаладжэння генератара". "Цяпер блок працуе на намінальнай магутнасці", — сцвярджае прэс-служба ведамства.
Раней чыноўнікі называлі сітуацыю штатнай і казалі, што яна не ўяўляе пагрозы бяспечнай эксплуатацыі станцыі: "Радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання не змяняўся. Электразабеспячэнне спажыўцоў не парушалася".