У Беларусі сёння — 36 тысяч электрамабіляў

Электрамабіль на зарадцы ў Беларусі / belorusneft.by
У Беларусі сёння — 36 тысяч электрамабіляў. За 8 месяцаў іх колькасць вырасла амаль на 3/4 — на 1 студзеня 2025 года ў асабістым карыстанні беларусаў было ўсяго 20,7 тысячы аўтамабіляў на электрычных батарэях.
Вялікі рост прыйшоўся на лета. За чэрвень і ліпень зарэгістравана 4,6 тысячы новых электрамабіляў.
На думку Міністра энергетыкі Дзяніса Мароза, росту колькасці электрамабіляў садзейнічаў запуск у Беларусі атамнай электрастанцыі. А намеснік гендырэктара "Беларуснафты" Андрэй Коцік акцэнтаваў увагу на тэхналагічных перавагах зялёнага транспарту:
"Каэфіцыент карыснага дзеяння такой тэхнікі ў два разы вышэйшы, чым у традыцыйным транспарце — 90 супраць 35. У рухавіку ўнутранага згарання — больш за тысячу частак, якія рухаюцца. А ў электрамабілі іх 20. Адпаведна, супастаўнае і сэрвіснае абслугоўванне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.