Да родных Аляксандра Гойшыка прыйшлі сілавікі
Аляксандр Гойшык / Еўрарадыё
Да родных падарожніка Аляксандра Гойшыка зноў прыходзілі сілавікі ў Салігорску, пра што ён паведаміў у Facebook.
Аляксандр расказаў, што прычынай ўзбуджэння крымінальнай справы супраць яго стала карціна, на якой Аляксандр Лукашэнка паказаны ў выглядзе пудзіла. Паводле слоў падарожніка, сілавікі прапаноўвалі яму "пакаяцца".
"Расказвалі, што яны ўважліва за мною сочаць, усё ведаюць, усе мае паездкі ў іх як на далоні, і нават у курсе, што я бываў у Штатах. Карацей, таварыш маёр засвоіў фэйсбук і цяпер адчувае сябе інтэрнэт-супермэнам. Так што трымці, мамкін валацуга, і не клевяшчы больш на наш хрустальны сасут. Не малюй малюнкаў і не думай думак — і будзеш шчаслівы. О така хурма, маляткі. У новы год — з новай крыміналкай", — напісаў падарожнік.
Раней сілавікі прыходзілі да родных Гойшыка ў ліпені.