Калеснікава і Бабарыка стэлефанаваліся з Ціханоўскай
Калеснікава і Бабарыка размаўляюць з Ціханоўскай / тг-канал Бабарыкі
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава стэлефанаваліся са Святланай Ціханоўскай. Відэа гэтай гутаркі з'явілася ў тг-канале Віктара Бабарыкі.
"Света, табе не перадаць, колькі я разоў уяўляла гэты момант, што мы з табой нарэшце ўбачымся! Але наступны крок — мы павінны абавязкова абняцца! Ведай, што я цябе заўсёды падтрымлівала. Мала хто мог бы зрабіць тое, што зрабіў бы ты. Я гэта вельмі цаню", — сказала Калеснікава.
Яна зазначыла, што асноўнай задачай цяпер бачыць вызваленне іншых вязняў: "Я не магу спакойна спаць, ведаючы, што дзяўчынкі яшчэ там і бабулі, якім па 70 гадоў. І пры гэтым выпускаюць мяне, не выпускаюць іх. Гэта мая асабістая зараз мэта нумар адзін".
Бабарыка ў сваім звароце падзякаваў тым, хто пасля першых палітычных арыштаў у 2020 годзе працягнуў змаганне за свабодную Беларусь: "Неверагодна тое, што вы не проста ўзялі сцяг у рукі, вы захавалі нашу тэму на самай справе жывой. Я перакананы, калі яна ёсць — мы можам зрабіць не проста такую добрую і прыгожую гісторыю, а гісторыю, якую ганарыцца будзем не толькі мы з вамі, але і нашы дзеці і ўнукі".
Асобна ён падзякаваў Святлане Ціханоўскай.