Лаўрэата конкурсаў вакалістаў адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Даніэль-Ландсей Кейта

Даніэль-Ландсей Кейта / t.me/viasna96

Два гады пазбаўлення волі атрымаў лаўрэат конкурсаў вакалістаў Даніэль-Ландсей Кейта. Яго судзілі па "народным" 342-м артыкуле КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над Кейтам адбыўся яшчэ на пачатку года, але дакладны вырак праваабарончаму цэнтру "Вясна" стаў вядомы толькі цяпер. Прысуд вынесла суддзя Маскоўскага суда Мінска Таццяна Пірожнікава.

Сам хлопец цяпер знаходзіцца ў шклоўскай ПК-17.

Пра затрыманне Кейты стала вядома ў чэрвені 2024 года, калі сілавікі апублікавалі відэа з ім. Хлопец казаў, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе, пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, а таксама дрэнна ставіўся да расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.

Кейта — лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.