За "палітыку" асудзілі гаспадара аўчаркі Мухтара з серыяла
Дзмітрый Доўгаль / sb.by
Па абвінавачанні ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" Мінскі абласны суд вынес прысуд супрацоўніку завода "МАЗ-Купава" Дзмітрыю Доўгалю. Як мяркуе "Наша Ніва", пераслед звязаны са "справай Гаюна". Дакладны тэрмін зняволення невядомы. Як піша выданне, гэта можа быць або калонія, або хімія з накіраваннем.
Дзмітрыю Доўгалю 49 гадоў. Ён скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Арганізацыя руху і кіраванне на транспарце". У 2002 годзе стаў працаваць слесарам механазборачных работ на заводзе "МАЗ-Купава". Там ён дарос да начальніка кузаўной вытворчасці і кіраўніка вытворча-дыспетчарскага аддзела прадпрыемства.
Дзмітрый — гаспадар славутай аўчаркі Норыс. Менавіта гэты сабака выканаў ролю пса Мухтара ў вядомым серыяле "Вяртанне Мухтара. Новы след". Таксама аўчарка здымалася ў вайсковай драме "Пёс Рыжы" ды іншых кінастужках.
У Дзмітрыя ёсць жонка і непаўналетняе дзіця.