Мінскага харэографа асудзілі за "садзейнічанне экстрэмізму"
Злева на здымку Войцех і Валянціна Грабіцкія / фота з сацсетак
За садзейнічанне "экстрэмізму" асудзілі харэографа, які выкладае танцы для людзей з інваліднасцюэ
У абноўленым спісе "экстрэмістаў" з'явілася імя 59-гадовага мінчука Войцеха Грабіцкага. Яго асудзілі паводле чч. 1, 2 арт. 361-4 — апошнім часам гэты артыкул звычайна ўжываюць па так званай "справе Гаюна", адзначае тг-канал vitebsk_info.
Сям'я Грабіцкіх — танцавальныя педагогі і суддзі. Войцех — спецыяліст нацыянальнай катэгорыі, а яго жонка Валянціна — спецыялістка вышэйшай нацыянальнай катэгорыі.