Усебеларускі народны стэндап аднаго актора альбо плач Лукашэнкі — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

На мінулым тыдні ў Мінску нарэшце прайшло мерапрыемства, да якога краіну рыхтавалі цягам некалькіх месяцаў супольнымі намаганнямі прапаганды, чыноўнікаў і ідэолагаў, міліцыі і КДБ, — Усебеларускі народны сход. Два дні, цягам усяго гэтага сходу, Лукашэнка змагаўся са… “збеглымі”. Праз пяць гадоў пасля таго, як ён іх усіх перамог. Ну яшчэ крыху заключаў “вялікую здзелку” з Трампам, хваліўся “Арэшнікам”, хаяў суседзяў і назіраў за барацьбой за сваю ўвагу паміж Гайдукевічам, Канапацкай і Васкрасенскім. 

У чым адрозненне паміж сходам народных абраннікаў і масоўкай для аднаго актора і пры чым тут УНС? Чаму Лукашэнка працягвае ваяваць са “збеглымі” і каму ён хоча прадаць чарговую перамогу над апанентамі 2020 года? Пра што сведчыць нібыта лагодная пікероўка Гайдукевіча з Канапацкай і як зменіцца КР з вызваленнем Калеснікавай, Знака і Бабарыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.