Ціханоўская: Для мяне адказ на пытанне “Чый Крым?” адназначны — украінскі
Святлана Ціханоўская, Зміцер Лукашук
Мінаючы 2025 год быў і для усіх беларусаў, і для дэмакратычных сіл поўны і новых выпрабаванняў і выклікаў, новых скандалаў і нечаканых радасцяў. Але самае значнае — вызваленне палітвязняў. Так, у выніку гандлю і ў абмен на зняцце санкцый з рэжыму, так, з дэпартацый вызваленых вязняў з Беларусі і без дакументаў на руках, але — людзі выйшлі з-за кратаў. І гэта многае змяніла як у асабістым жыцці шмат каго, так і ў жыцці беларускай супольнасці. Прымусіла лідараў дэмсіл пераглядаць сваю стратэгію. Да ўсяго, і гэтая сітуацыя, калі беларускія пытанні вырашаюць знешнія гульцы, і стомленасць людзей, і інфармацыя, якую закідвалі спецслужбы і прапаганда, прывялі да росту незадаволенасці як дэмсіламі ўвогуле, так і дзейнасцю Офіса Святланы Ціханоўскай і яе асабіста.
Як перамовы, распачатыя ЗША з Лукашэнкам, і вызваленне палітвязняў паўплывалі на стратэгію Офіса Ціханоўскай і ці не страціў легітымнасць выдадзены ёй беларусамі ў 2020 годзе мандат даверу? Ці не паўтораць яе адносіны з Машай Калеснікавай лёс адносінаў з Веранікай Цапкала і ці гатовая саступіць лідарства Бабарыку? Ці перадала 15 тысяч ад Лукашэнкі на дабрачыннасць, як абяцала, і які яшчэ кампрамат на яе можа быць у спецслужб? Ці адчувае, што іх палітычныя разыходжанні з мужам павялічваюцца, і хто ды як размяркоўвае дапамогу ад ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае Святлана Ціханоўская ў 15:00.