Пуцін імкнецца да вайны ў Еўропе — еўрапейскія разведкі
Уладзімір Пуцін / ТАСС
Шэсць крыніц агенцтва Reuters сцвярджаюць, што Уладзімір Пуцін імкнецца да новых войнаў у Еўропе, акрамя Украіны. Гэтая інфармацыя вынікае з даных амерыканскай выведвальнай супольнасці. Прэзідэнт Расіі імкнецца захапіць усю Украіну і заваяваць іншыя часткі Еўропы, якія ў мінулым уваходзілі ў савецкую імперыю.
Апошні аналіз, пра які распавёў адзін з суразмоўцаў агенцтва, датуецца вераснем 2025 года. Аднак базавы высновы пра заваявальныя мэты Пуціна не змяняліся з пачатку расійскага паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Паводле слоў крыніц, еўрапейскія лідары і разведвальныя службы таксама лічаць, што Пуцін імкнецца да вайны ў Еўропе.
Кангрэсмен-дэмакрат Майк Куіглі, член Камітэта па разведцы Палаты прадстаўнікоў, перад якім справаздачваюцца выведвальныя службы, заявіў Reuters, што "выведвальныя даныя заўсёды паказвалі, што Пуцін хоча большага".
"Еўрапейцы ў гэтым перакананыя. Палякі ў гэтым абсалютна перакананыя. Краіны Балтыі лічаць, што яны будуць першымі", — дадаў Куіглі, маючы на ўвазе, што пасля Украіны Пуцін нападзе на краіны Балтыі.