"БЧБшнік", пра "ліквідацыю" якога расказваў Лукашэнка, сапраўды існуе

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі

"Бэчэбэшнік", пра "ліквідацыю" якога расказваў Лукашэнка, сапраўды існуе. І ён жывы. Пра гэта даведалася прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.

"З надзейнай крыніцы мы ведаем, што інцыдэнт меў месца ў Жодзіне. І, самае галоўнае, мужчына жывы. Яго ўтрымліваюць сілавікі, затрыманне было жорсткім", — расказвае яна.

Заява Лукашэнкі прагучала 18 снежня падчас Усебеларускага народнага сходу. Ён сказаў, што беларускія сілавікі днямі забілі "бэчэбэшніка". Пры затрыманні апазіцыянер нібыта параніў траіх сілавікоў. 

Афіцыйных паведамленняў ад сілавікоў пра такое затрыманне не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.