У Маскве выбухнуў аўтамабіль з расійскім генералам з Генштаба

Аўтамабіль Сарварава пасля выбуху

Аўтамабіль Сарварава пасля выбуху / Следчы камітэт Расіі

На поўдні Масквы выбухнуў аўтамабіль з расійскім генералам за стырном. Вайсковец загінуў.

Выбуховая прылада здэтанавала пад дном Kia Sorento прыкладна ў 6:55 пасля таго, як кіроўца сеў у аўто і праехаў некалькі метраў. Ён выжыў, але атрымаў кантузію і цяжкія раненні, ад якіх пазней сканаў.

Спярша ўкраінскія, а пасля і расійскія тг-каналы паведамілі, што ахвярай выбуху стаў генерал-лейтэнант Фаніл Сарвараў — начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генштаба Узброеных сіл РФ. Да Украіны ён ваяваў у Чачні і ў Сірыі.

Інфармацыю пра гібель Сарварава пацвердзіў Следчы камітэт Расіі — там пачалі крымінальную справу. Адна з версій, якую разглядаюць следчыя, звязвае выбух з украінскімі спецслужбамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.