Зяленскі распавёў, як Беларусь дапамагае расійскім дронам

Владимир Зеленский

Владимир Зеленский / прэс-служба Зяленскага

Беларусь дапамагае расійскім беспілотнікам абыходзіць украінскія сродкі ПРА, цытуе выданне Hromadske прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

"Ёсць праблема — яны (рускія) бачаць нашы рубяжы, рубяжы перахопнікаў, з якімі мы добра працуем, і хочуць іх абыходзіць. Яны абыходзяць іх дзякуючы, дарэчы, і Беларусі, беларускай зямлі. І тэхнічна таксама дзякуючы Беларусі. Гэта сур’ёзнае пытанне", — сказаў Зяленскі.

Паводле словаў кіраўніка Валынскай абласной ваеннай адміністрацыі Івана Рудніцкага, днямі расіяне атакавалі аб’ект крытычнай інфраструктуры на Валыні (пагранічная з Беларуссю вобласць Украіны). Вядома, што пад ударам апынулася чыгуначная станцыя Ковель. Там пашкоджаны лакаматыў і грузавы вагон, а выбуховая хваля выбіла вокны цэха лакаматыўнага дэпо.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.