У чацвер у Беларусі ўначы будзе да -24 градусаў
Зіма, ілюстрацыйнае фота / t.me/kalinkovichi_news_official/
У чацвер, 22 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходні — уначы слабы, удзень умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 13-20 градусаў марозу, у асобных раёнах будзе да 24 градусаў ніжэй за нуль. Па поўначы Беларусі прагназуюць 8-12 градусаў са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад -5 па поўначы да -13 градусаў па захадзе краіны.
У пятніцу, 23 студзеня, будзе воблачна. У многіх раёнах Беларусі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, удзень па паўднёвым захадзе — з мокрым снегам. Месцамі чакаецца слабая завея, удзень па паўднёвым захадзе — слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе ўсходняй чвэрці парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-14 градусаў ніжэй за нуль, месцамі будзе да -16 градусаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць 5-12 градусаў марозу, месцамі па захадзе краіны чакаецца 3-4 градусы са знакам "мінус".