У Мінпрацы параілі беларусам з краін ЕС плаціць страхавыя ўзносы ў ФСАН
Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва / cinemanextbel.by
Беларусы, якія працуюць за мяжой, маюць шанцы не трапіць у базу "дармаедаў" — асобаў, не занятых у эканоміцы. Пра тое, як гэта зрабіць, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Тым, хто працуе ў краінах ЕАЭС (у Расіі, Арменіі, Казахстане і Кыргызстане) дастаткова падаць працоўную дамову і даведку пра цяперашняе месцы працы. Камісія прымае рашэнне зыходзячы з тэрміну, прапісанага ў кантракце, але не больш чым на год. Пасля гэтага грамадзяне больш не лічацца ў базе "дармаедаў".
Па заканчэнні вызначанага тэрміну неабходна зноў пацвердзіць сваё працаўладкаванне. Зрабіць гэта можна як асабіста, так праз электронную пошту.
Больш складана беларусам, якія працуюць на тэрыторыі ЕС. Ім прапануюць зарэгістравацца ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва і выплачваць страхавыя ўзносы. Праўда, ні памер гэтых узносаў, ні канкрэтную працэдуру ў ведамстве не патлумачылі.
У некаторых беларусаў, якія пакінулі радзіму, засталося жыллё ў РБ. Калі іх залічаць у "дармаеды", дзяржава пачне налічваць аплату камунальных паслуг па поўных тарыфах. З гэтым ужо сутыкнуліся жыхары Беларусі.